Data may be outdated
Last updated: 1 month ago — Click refresh to get the latest statistics.
Гурт «Беларуская Брама» створаны ў 2006 годзе. Родны горад музыкаў - Мінск. Маладыя людзі сабраліся разам, каб выконваць сучасную музыку, заснаваную на традыцыі нацыянальнай беларускай культуры. Штуршком да нараджэння новага калектыву з'явіўся удзел у канцэртах, прысвечаных дапамозе пацярпелым ад аварыі ў Чарнобылі. Ідэя складалася ў тым, каб спалучыць традыцыйнае трохгалоссе з сучаснымі гітарнымі рытмамі і камп'ютарнымі інструментамі.
З 2009 гурт канчаткова ператварыўся ў трыа, набыў стабільны склад, рэпетыцыйную базу і вызначыў стыль folk-rock. Усе ўдзельнікі атрымалі вышэйшую адукацыю і пачалі займацца музыкай прафесійна. Песні гурта загучалі на хвалях нацыянальнага радыё. Музыкаў можна было часта ўбачыць на канцэртных пляцоўках.
Выхад дэбютнага альбома “Скарб” расцягнуўся больш за 5 гадоў. Усе музычныя партыі і праца па гуказапісу выкананыя толькі ўдзельнікамі гурта. Марына Сярдзюк, Святлана Кардаш– вакал. Руслан Хлебародаў - гітары, камп'ютарныя інструменты, вакал, аранжыроўка, запіс, звядзенне, мастэрынг. Гэта не перашкодзіла альбому стаць лепшым у сакавіку 2016 па версіі амерыканскай Akademia Music Awards.
З 2015 па 2018 гурт ладзіў канцэртныя выступы і вялікі тур у Францыі, Германіі і Польшчы. Музыкі атрымалі вядомасць, добрыя водгукі і любоў фанаў у Еўропе.
Новы альбом пад назвай "Усход-Захад" з'явіўся напрыканцы 2019, як адлюстраванне сталасці калектыву.